Беларуская Служба

Епіскапат запрасіў Папу Льва XIV у Польшчу

11.12.2025 15:32
Запрашэнне ў Польшчу перадалі падчас аўдыенцыі біскупы-члены прэзідыума Епіскапата Польшчы.
   XIV
Папа рымскі Леў XIVPAP/EPA/RICCARDO ANTIMIANI

Старшыня Епіскапата Польшчы арцыбіскуп Тадэвуш Войда (Tadeusz Wojda) перадаў Папу рымскаму Льву XIV запрашэнне ў Польшчу. Нагодай для паломніцтва з’яўляецца 150-я гадавіна аб'яўленняў Дзевы Марыі ў Гетшвалдзе, якая будзе адзначацца ў 2027 годзе.

Між тым, паколькі згаданы год – гэта таксама год выбараў у Польшчы, а і графік Папы шчыльна запоўнены, то, як сказаў арцыбіскуп Войда, паломніцтва можа адбыцца пазней:

- Папа пацвердзіў, што гэта добрая нагода. Між тым ён успомніў, што ягоны графік на 2026 і 2027 гады амаль поўнасцю запоўнены. Тым не менш, Папа аб’яцаў перагледзець свае планы. Бачна было, што пацікавіўся запрашэннем.

Падчас аўдыенцыі біскупы, якія ўваходзяць у склад прэзідыума Епіскапата Польшчы, абмеркавалі з Папам Львом XIV сітуацыю Каталіцкага касцёла ў краіне.

IAR/аз