Беларуская Служба

Роўна два гады таму новы польскі кааліцыйны ўрад афіцыйна распачаў сваю працу

13.12.2025 08:17
Прэс-сакратар урада падкрэсліў, што за гэты час Польшча стала мацнейшай.
   .    - -  .
Прадстаўнікі Рады міністраў Польшчы. Першы злева ўнізе - прэм'ер-міністр Дональд Туск.Wojciech Olkusnik/East News

Афіцыйны прадстаўнік ураду падсумаваў два гады дзейнасці Кааліцыі 15 кастрычніка. Выбары адбыліся 15 кастрычніка 2023 года, але ўрад распачаў сваю працу 13 снежня таго ж года. У відэа, размешчаным у сацыяльных сетках, Адам Шлапка падкрэсліў, што за гэты час Польшча стала мацнейшай.

– Мы паклапаціліся пра бяспеку: рэкордныя выдаткі на абарону, сучасная армія і герметычная мяжа. Мы затрымалі рост цэн – інфляцыя ўпала ніжэй за 3%, а заработная плата расце хутчэй, чым у іншых развітых дзяржавах. Польшча сёння – 20-ая эканоміка свету.

Адам Шлапка адзначыў, што кааліцыя сутыкаецца з далейшымі выклікамі. Сярод іх ён згадаў інвестыцыі ў транспартную і энергетычную інфраструктуру, а таксама лічбавізацыю дзяржавы.

IAR/нг