Беларуская Служба

Павялічваецца колькасць цягнікоў, што курсуюць паміж Літвой і Польшчай 

14.12.2025 17:06
Падарожжа з Вільні да Варшавы зойме каля сямі з паловай гадзін, а паездка да Шчэціна — прыкладна 13 гадзін.
Ілюстрацыя Tomasz Warszewski/Shutterstock

Паміж Польшчай і Літвой істотна павялічылася колькасць чыгуначных злучэнняў. З новым раскладу руху з Вільні ў Польшчу замест аднаго штодня будуць курсіраваць тры цягнікі. Яны злучаць літоўскую сталіцу з Сувалкамі, Варшавай, Кракавам, а таксама са Шчэцінам.

Падарожжа з Вільні да Варшавы зойме каля сямі з паловай гадзін, а паездка да Шчэціна — прыкладна 13 гадзін. Як паведамляе літоўская чыгуначная кампанія LTG Link, расклады цягнікоў, якія прыбываюць з Польшчы, былі сінхранізаваныя з рухам віленскіх аўтобусаў і тралейбусаў.

Пры гэтым пасажырам варта ўлічваць, што польскія цягнікі даязджаюць да станцыі Моцкава (Mockava), адкуль далей да Вільні трэба перасаджвацца на літоўскія цягнікі. Частка цягнікоў аформленая ў святочным стылі.

iar/эж


400 цягнікоў штодня. Сёння 50-годдзе адзначае «Варшава цэнтральная» – галоўны вакзал сталіцы (ФОТА/ВІДЭА)

05.12.2025 16:34
На момант адкрыцця вакзалу яго называлі «жамчужынай мадэрнізму» і самым сучасным у Еўропе.