Пасол Польшчы ў Францыі вызвалены ад пасады кіраўніка польскай місіі да вырашэння гэтага пытання, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Мацей Вевюр:
– МЗС не будзе каментаваць дзеянні службаў у юрыдычнай сферы. Спадар амбасадар пачаў сваю місію вясной 2022 года, але ў сувязі з гэтай сітуацыяй знаходзіцца ў распараджэнні міністра. Міністр Радаслаў Сікорскі прыняў рашэнне аб вызваленне амбасадара ад яго абавязкаў да моманту выяснення ўсіх сумнеўных момантаў.
Як раней паведамлялі медыя, дыпламат быў затрыманы Цэнтральным антыкарупцыйным бюро ў варшаўскім аэрапорце імя Шапэна. Справа тычыцца меркаваных парушэнняў пры выдачы дыпломаў MBA ў прыватным універсітэце.
Таксама па гэтай справе былі затрыманыя былы дэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» Макс К. і бізнесмен Павел П.
IAR/вх