Беларуская Служба

Караль Наўроцкі ўводзіць новую традыцыю, звязаную з дзяржаўным сцягам

28.12.2025 15:19
Калядныя батлейкі — не адзіны новы звычай, уведзены прэзідэнтам Каралем Наўроцкім.
   ()       .
Прэзідэнт Караль Наўроцкі (пасярэдзіне) падчас адзначэння гадавіны Вялікапольскага паўстання ў Познані. PAP/Jakub Kaczmarczyk

Прэзідэнт Караль Наўроцкі ўводзіць новы звычай — адбудзецца ўрачыстая змена сцяга, які лунае над Прэзідэнцкім палацам.

«Калядныя батлейкі — не адзіны новы звычай, уведзены прэзідэнтам Каралем Наўроцкім. 1 студзеня 2026 года а 12:00, а пазней кожную суботу а 12:00 адбудзецца ўрачыстая змена сцяга, які лунае над Прэзідэнцкім палацам. Сцягі, знятыя з мачты, будуць перадаваць розным установам па ўсёй Польшчы», — паведаміў на партале X кіраўнік Кабінета прэзідэнта Павел Шэфернакер (Paweł Szefernaker).

У гэтым годзе перад Прэзідэнцкім палацам была ўсталяваная калядная батлейка. Яна прыехала з гарадка Закапанэ, што знаходзіцца ў гарах Татрах.

IAR/нг