Беларуская Служба

Больш за 3 тыс. дамоў засталіся без электрычнасці. Мароз толькі ўзмоцніцца 

05.01.2026 14:12
Кульмінацыя халадоў чакаецца на выходных, калі ў асобных рэгіёнах Польшчы слупок тэрмометра можа апусціцца ніжэй за мінус 20 градусаў.
 ,       .
Сіноптыкі папярэджваюць, што да Польшчы набліжаецца хваля моцных маразоў.WXCharts (screen)

Па-сапраўднаму зімовае надвор’е спрычынілася да таго, што больш як тры тысячы дамашніх гаспадарак у Польшчы засталіся без электразабеспячэння, — паведаміў прэс-сакратар Урадавага цэнтра бяспекі Пётр Блашчык:

«Без электраэнергіі засталіся 3152 спажыўцы ў чатырох ваяводствах — Малапольскім, Паморскім, Вармінска-Мазурскім і Падляшскім. Аварыйныя службы паступова ліквідуюць наступствы непагадзі. Генеральная дырэкцыя нацыянальных дарог і аўтастрад Польшчы паведамляе, што ўсе нацыянальныя і хуткасныя дарогі ачышчаны», — удакладнілі ва Урадавым цэнтры бяспекі.  

Сіноптыкі папярэджваюць, што да Польшчы набліжаецца хваля моцных маразоў. З аўторка, 6 студзеня, тэмпература пачне істотна зніжацца, а кульмінацыя халадоў чакаецца на выходных, калі ў асобных рэгіёнах Польшчы слупок тэрмометра можа апусціцца ніжэй за мінус 20 градусаў паводле Цэльсія.

iar/эж