Беларуская Служба

Амаль палова палякаў негатыўна ўспрымае Каталіцкі касцёл у Польшчы

06.01.2026 21:01
У даследаванні палякаў запыталі, як яны ў цэлым ацэньваюць Каталіцкі касцёл у Польшчы і як іх стаўленне да яго змянілася цягам некалькіх гадоў.
.
Ксёндз. Ілюстрацыйны здымакGregory Dean/ Shutterstock

45% палякаў негатыўна ўспрымаюць Каталіцкі касцёл у Польшчы, а станоўча – 38%. Паводле апытання, праведзенага даследчай групай Ariadna па замове выдання Wirtualna Polska, палова рэспандэнтаў заявіла, што іх цяперашняе стаўленне да касцёла горшае, чым некалькі гадоў таму.

У даследаванні палякаў запыталі, як яны ў цэлым ацэньваюць Каталіцкі касцёл у Польшчы і як іх стаўленне да яго змянілася цягам некалькіх гадоў.

Згодна з вынікамі апытання, 15% рэспандэнтаў ацанілі стаўленне як «безумоўна станоўчае», а 23% – як «хутчэй станоўчае». Аднак пераважалі негатыўныя адказы: 21% выбралі «безумоўна негатыўнае», а 24% – «хутчэй негатыўнае». 17% рэспандэнтаў не змаглі вызначыцца з адказам.

Даследаванне таксама паказала, што 50% палякаў, якія ўдзельнічалі ў апытанні, заявілі, што іх цяперашняе стаўленне да касцёла горшае, чым некалькі гадоў таму. Толькі 5% рэспандэнтаў ацанілі яго як лепшае, а 45% не змянілі сваёй ацэнкі за апошнія гады.

вс