Беларуская Служба

Амбасадар Польшчы выкліканы ў МЗС Расіі з-за затрымання расіяніна на запыт Украіны

13.01.2026 13:10
Археолаг Аляксандра Б., якога Украіна падазрае ў знішчэнні аб’екта культурнай спадчыны ва акупаваным Крыме, быў арыштаваны месяц таму. 
  ()
МЗС РФ (ілюстрацыя)Фота: Mistervlad/Shutterstock

Амбасадар Польшчы ў Маскве Кшыштаф Краеўскі быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Расіі, дзе яму прадставілі пазіцыю расійскага боку ў справе затрымання ў Польшчы грамадзяніна РФ у снежні 2025 года. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Польшчы Мацей Вэвюр.

Паводле дыпламата, польскі бок разглядае справу ў адпаведнасці з дзеючымі працэдурамі, не раскрываючы іх дэталяў. Расія пратэстуе супраць затрымання археолага Аляксандра Б., якога ўкраінскія ўлады падазраюць у знішчэнні аб’екта культурнай спадчыны ва акупаваным Крыме падчас нелегальных раскопак. Масква назвала абвінавачанні «палітызаванымі» і запатрабавала яго неадкладнага вызвалення.

Польскі суд раней падоўжыў арышт Аляксандра Б. да 4 сакавіка. Разгляд запыту Украіны аб экстрадыцыі грамадзяніна РФ запланаваны на 15 студзеня. Украінскі бок сцвярджае, што археалагічныя працы праводзіліся без дазволаў і прывялі да значных страт у сацыяльна-культурнай спадчыны АР Крым і Украіны.

pap/эж

У Польшчы быў арыштаваны расійскі археолаг, які знаходзіўся ў вышуку ўкраінскіх службаў

11.12.2025 13:00
«Падобныя палітызаваныя дзеянні не маюць перспектыў і не застануцца без наступстваў», – прыгразіла Польшчы прэс-сакратарка МЗС Расіі.