Беларуская Служба

У 2025 годзе Польскае агенцтва па інвестыцыях і гандлі прыцягнула рэкордныя 4,7 мільярда еўра інвестыцый

15.01.2026 11:04
Дзякуючы ім будуць створаныя больш за 6600 новых працоўных месцаў.
.
.foto: Pixabay.com/Buffik

Гаворка ідзе пра 64 праекты. Найбольшая колькасць праектаў – 22 – прыпадае на сектар паслуг.

У цяперашні час агенцтва працуе над 104 інвестыцыйнымі праектамі з запланаванымі выдаткамі больш за 7 мільярдаў еўра.

Аркадыюш Тарноўскі гаворыць, што калі б усе яны былі рэалізаваны, то ўзнікла бы 20 тысяч новых працоўных месцаў:

- 1/5 – гэта праекты з Польшчы. На другім месцы праекты з ЗША, далей ідзе Германія, Кітай, Вялікабрытанія. Калі казаць пра сферы, то найбольшая колькасць праектаў паходзіць са сферы паслуг. Чарговай моцнай сферай з’ўляецца прамысловая, хімічная, вытворчасць металу, абслугоўванне энергетычных і авія праектаў.

Польскае агенцтва па інвестыцыях і гандлі абслугоўвае прыкладна 23% інвестыцый у Польшчы.

ав