Беларуская Служба

Вызвалены з венесуэльскай турмы паляк сёння вернецца дадому

19.01.2026 16:01
Паводле МЗС, мужчына адчувае сябе добра, а яго прыярытэт – як мага хутчэй сустрэцца з сям'ёй.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Чакаецца, што грамадзянін Польшчы, вызвалены з венесуэльскай турмы яшчэ сёння вернецца дадому. Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў, якое сумесна з Чэхіяй перавезла паляка ў Еўропу.

Паводле звестак міністэрства, мужчына адчувае сябе добра, а яго прыярытэт – як мага хутчэй сустрэцца з сямʼёй.
Грамадзянін Польшчы быў сярод групы з прыблізна 140 палітычных зняволеных, вызваленых пасля нядаўняга захопу амерыканцамі прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура. Ён вярнуўся ў Еўропу на борце самалёта чэшскіх ВПС, які прызямліўся ў Празе ўчора (18 студзеня) позна ўвечары.

Чэхія арганізавала перавозку ў сувязі з вызваленнем свайго грамадзяніна, які быў затрыманы падчас паездкі ў Венесуэлу па падазрэнні ва ўдзеле ў меркаванай змове і правёў у турме амаль паўтара года.

«Акрамя яго, мы прывезлі аднаго грамадзяніна Ірландыі, аднаго грамадзяніна Польшчы і аднаго грамадзяніна Румыніі. Іх забіраюць паслы гэтых краін», – абвясціў у аэрапорце міністр замежных спраў Чэхіі Пётр Мачынка.

IAR/аз

Дэмакратычная будучыня Венесуэлы пад пытаннем

05.01.2026 14:26
ЗША робяць стаўку на старыя эліты пад сваім наглядам.