Беларуская Служба

Міністэрства замежных спраў Польшчы павіншавала ўкраінцаў з нагоды Дня яднання Украіны

22.01.2026 18:13
Дзень адзінства Украіны звязаны са стварэннем адзінай украінскай дзяржавы пасля Першай сусветнай вайны.
:
Графіка: www.dialog.ua

Міністэрства замежных спраў выказала найлепшыя віншаванні ўкраінцам з нагоды Дня яднання і свабоды Украіны.

«Мы жадаем усім украінцам, каб іх сіла, адзінства, рашучасць і непахіснасць у імкненні да свабоды і міру прывялі да поўнага аб'яднання зямель Украіны», — напісала міністэрства на партале X.

«Польшча салідарная з вамі ў гэты цяжкі час. Разам мы пераможам», — дадалі ў міністэрстве.

Дзень адзінства Украіны адзначаецца 22 студзеня. Ён звязаны са стварэннем адзінай украінскай дзяржавы пасля Першай сусветнай вайны, быў заснаваны ў 1999 годзе.

IAR/нг