Беларуская Служба

Палова палякаў плануе зімовы адпачынак

24.01.2026 17:27
Пры гэтым 28% апытаных палякаў не плануюць ніякіх паездак узімку, а 6 % абмяжуюцца кароткімі аднадзённымі вандроўкамі, толькі 11% палякаў плануюць зімовы адпачынак за мяжой.
БяшчадыФота: shutterstock.com/Tomasz Mazon

Больш за палову апытаных палякаў заявілі, што сёлета плануюць зімовы адпачынак. Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага Польскай турыстычнай арганізацыі.

Палякі найчасцей выбіраюць паездкі па Польшчы, перадусім у горы, але таксама і на Балтыйскае мора, — кажа кіраўніца арганізацыі Магдалена Круч:

«Гэта ў асноўным горы і перш за ўсё Малапольшча, акрамя таго Ніжняя Сілезія, Падкарпацце і Сілезія — усе нашы паўднёвыя курорты. Але, на наша здзіўленне, даволі шмат людзей паедуць і на мора, бо маем выдатныя ўмовы для адпачынку, якасць нашых аб’ектаў на ўзбярэжжы вельмі добрая, як, зрэшты, і ва ўсёй Польшчы, а кошты ніжэйшыя, чым улетку».

Пры гэтым 28% апытаных палякаў не плануюць ніякіх паездак узімку, а 6 % абмяжуюцца кароткімі аднадзённымі вандроўкамі, толькі 11% палякаў плануюць зімовы адпачынак за мяжой.

iar/эж