Малдова становіцца прыкладам таго, як можна выходзіць з расійскай зоны ўплыву, заявіў у панядзелак, 26 студзеня, прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі пасля сустрэчы ў Варшаве з прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду. Паводле польскага лідара, галоўнай тэмай перамоў былі пытанні бяспекі.
Сустрэча таксама датычылася супрацоўніцтва ў сферах адукацыі, нацыянальнай памяці і гісторыі. Наўроцкі адзначыў, што Польшча, у тым ліку дзякуючы Інстытуту нацыянальнай памяці, можа быць прыкладам у фармаванні суверэннага гістарычнага наратыва і асэнсаванні савецкіх злачынстваў. Караль Наўроцкі паведаміў пра рашэнне накіраваць у Малдову эканамічную місію і місію па пытаннях гістарычнай памяці.
У сваю чаргу, Мая Санду заявіла, што Малдова вымушаная абараняцца ад умяшання Расіі ва ўнутраныя справы. «Мы ацэньваем, што Расія выдаткавала амаль 2 працэнты ВУП Малдовы, каб сарваць нашы парламенцкія выбары ў 2025 годзе — праз маніпуляцыі інфармацыяй, кібератакі, незаконнае фінансаванне партый, сабатаж і аплачаныя пратэсты», — сказала яна.
Маладўская лідарка падкрэсліла, што Польшча з’яўляецца важным адвакатам Малдовы ў ЕС і выказала зацікаўленасць у пашырэнні польскіх інвестыцый.
iar/эж