Беларуская Служба

Міністру юстыцыі пагражае штраф. Палітык мог парушыць ПДР падчас інтэрв'ю

27.01.2026 16:22
Праверку распачалі на наступны дзень пасля публікацыі відэазапісу ў інтэрнэце.
Вальдэмар ЖурэкPAP/Marcin Obara

Кракаўская паліцыя правярае, ці парушыў міністр юстыцыі Польшчы Вальдэмар Журэк правілы дарожнага руху. Гаворка ідзе пра відэа з падкаста, на якім бачна, як міністр, даючы інтэрв’ю за рулём легендарнага польскага малалітражнага аўтамабіля Fiat 126p, не саступае дарогу мінаку на пешаходным пераходзе.

Як паведаміла  прадстаўніца паліцыі Кракава Анна Воляк-Грамала:

«Калі пацвердзіцца, што міністр не прапусціў пешахода на пешаходным пераходзе, то за гэта пагражае штраф у памеры 1500 злотых (360 еўра) і 15 штрафных пунктаў».

Праверку распачалі на наступны дзень пасля публікацыі відэазапісу ў інтэрнэце. Паліцыя павінна ўсталяваць дату відэа і сабраць доказы, у тым ліку запісы з гарадскіх камер. Сам міністр напісаў у сетцы X, што не ўхіляецца ад адказнасці і што канчатковую ацэнку сітуацыі павінны даць праваахоўныя органы.

iar/эж