«Магчыма, мы будзем заклікаць іншых партнёраў правесці міжнароднае расследаванне гэтай справы», – заявіў прэм'ер-міністр Дональд Туск, маючы на ўвазе педафільскі скандал Эпштэйна.
У пятніцу Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала прыблізна 3 мільёны старонак дакументаў з матэрыялаў справы, якія тычацца Джэфры Эпштэйна, памерлага амерыканскага фінансіста, які падтрымліваў кантакты з шматлікімі багатымі і ўплывовымі людзьмі па ўсім свеце. І які, як пазней высветлілася, займаўся сутэнёрствам. У файлах змяшчаецца перапіска Эпштэйна з вядомымі асобамі або згадкі пра іх.
У дакументах паяўляюцца польскія прозвішчы. Паяўляецца прозвішча амерыканскай мадэлі Марыяны Ідзікоўскай, якая дзясяткі разоў перапісвалася з Эпштэйнам. Яны размаўляла з фінансістам пра праблемы з візай і вучобай. Таксама напісала, што ён ёй сніўня. Эпштэйн успамінае і пра іншую польскую мадэль – Сандру Кубіцкую. Паяўляецца прозвішча вядомага польскага тэнісіста Войцеха Фібаха, якія з фінансістам перапісваўся і дамаўляўся сустрэцца. У дакументах ёсць і прозвішча шматгадовага супрацоўніка Эпштэйна Януша Банасяка, і іншай мадэлі, якая для яго працавала, Адрыяны Рос Муціньскай.
У дакументах шмат засакрэчаных прозвішчаў.
Прэмʼер-міністр Туск падкрэсліў перад пасяджэннем кабінета міністраў у аўторак, што гэтае пытанне павінна быць расследавана таксама дзеля бяспекі Польшчы. Ён таксама падкрэсліў, што праблемы, сведкамі якіх мы з’яўляемся сёння, «ашаламляльныя, і, магчыма, таму так шмат людзей усё адмаўляе». Ён запэўніў, што ў Польшчы «не будуць рабіць выгляд, што нічога не здарылася».
ав