З-за расійскіх абстрэлаў Украін ваенныя самалёты пачалі дзейнічаць у польскай паветранай прасторы. Наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі таксама прыведзены ў баявую гатовасць, паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы.
«У адпаведнасці з дзеючымі працэдурамі Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы актывавала неабходныя сілы і рэсурсы, якія ёсць у яго распараджэнні», – гаворыцца ў заяве. Аператыўнае камандаванне падкрэсліла, што гэтыя дзеянні маюць прафілактычны характар і накіраваныя на забеспячэнне бяспекі і абароны паветранай прасторы, асабліва ў раёнах, прылеглых да украінскіх тэрыторый.
Камандаванне заявіла, што сочыць за сітуацыяй, застаецца гатовым да неадкладнага рэагавання.
Аэрапорты ў Жэшуве і Любліне часова прыпынілі палёты з-за аперацыі польскіх ваенных самалётаў у паветранай прасторы. Польскае агенцтва па аэранавігацыйных паслугах (PANSA) заявіла, што абмежаванне паветраных аперацый неабходна для «забеспячэння свабоды дзеянняў» ваеннай авіяцыі.
У звязку з расійскімі ракетнымі ўдарамі і атакамі беспілотнікаў па ўсёй Украіне абвешчаны рэжым паветранай трывогі. Выбухі былі чутныя, сярод іншага, у Вінніцы, Роўна і Бурштыне Івана-Франкоўскай вобласці.
ПР/юл