Беларуская Служба

Алімпійскія гульні завяршаюцца. Палякі заваявалі чатыры медалі

22.02.2026 16:01
Цырымонія закрыцця адбудзецца ўвечары на спартыўнай арэне ў Вероне. 
  ,
Канькабежац Уладзімір Семірунны, які здабыў для Польшчы сярэбранны медальPAP/EPA/ROBERT GHEMENT

Алімпійскія гульні завяршаюцца. Цырымонія закрыцця адбудзецца ўвечары на спартыўнай арэне ў Вероне. Гэта таксама апошні дзень спартыўных спаборніцтваў, але без удзелу польскай зборнай.

Польская алімпійская зборная вернецца ў Польшчу ў панядзелак, гаворыць кіраўнік польскай алімпійскай місіі Конрад Нядзведскі:

- Гэта былі гульні, найбольш раскіданыя па розных месцах ва ўсёй гісторыі. Таму трэба было вельмі шмат сазвоньвацца. Думаю, мы справіліся з гэтай задачай. Нас таксама наведала вельмі шмат гасцей. І сем’і, і людзі палітыкі, і прэзідэнт, міністры. Гэта пазітыўны момант алімпіяды.

Наступным крокам будзе падвядзенне вынікаў сёлетняй паездкі.

Польскія спартсмены заваявалі чатыры медалі. Тры медалі заваявалі скакуны з трампліна і адзін канькабежац.

ав