Арнітолаг Лешак Станкевіч з Валчскага лясніцтва сказаў Польскаму радыё Кашалін, што неўзабаве буслоў будзе ўсё больш і больш:
- У некаторых буслоў ёсць стратэгія першымі вылецець з месца зімоўкі і першымі прыляцець. Гэта звязана з тым, што многія гады вясна да нас прыходзіла раней, ідзе хваля цёплага паветра, буслы ляцяць з зімоўкі, а аказваецца, што не ўсе буслы зімуюць у Афрыцы. Некаторыя зімуюць у Грэцыі ці ў басейне Міжземнага мора, таму ім бліжэй. Цяпер ёсць хваля цёплага паветра і буслы за ёй прыляцелі. Адзінкавыя птушкі ўжо ў Польшчы.
Лешак Станкевіч дадае, што надыходзячую вясну ўсё выразней чуваць у лясах і парках.
Да канца астранамічнай зімы застаўся 21 дзень.
ав