Беларуская Служба

У Польшчы аддаюць даніну пашаны Выклятым жаўнерам — героям антыкамуністычнага супраціву 

01.03.2026 11:07
Па ўсёй Польшчы праходзяць жалобныя ўрачыстасці ў гонар тых, хто пасля Другой сусветнай вайны са зброяй у руках выступіў супраць камуністычнай дыктатуры
1
1 сакавіка ў Польшчы адзначаецца Дзень памяці Выклятых жаўнераў Фота: IPN

1 сакавіка ў Польшчы адзначаецца Нацыянальны дзень памяці Выклятых жаўнераў — дзяржаўнае свята, прысвечанае ўдзельнікам антыкамуністычнага падполля. Сёлета яго адзначаюць ужо ў 16-ы раз. Дата служыць напамінам пра пасляваенны незалежніцкі рух, які пасля 1944 года не склаў зброі і працягнуў барацьбу супраць камуністычнай улады, падпарадкаванай Маскве.

Кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрасаваных Лех Парэль падкрэсліў, што ў гэтых людзей «забралі не толькі жыццё, але і годнасць, і памяць — за тое, што яны змагаліся за свабоду Польшчы»: 

«Гэта былі тыя ж самыя байцы, якія на працягу шасці гадоў змагаліся супраць нацысцкай Германіі, але пасля вайны часта самі станавіліся аб’ектам пераследу і беспадстаўных абвінавачанняў у калабарацыі з боку камуністычных уладаў».

Нацыянальны дзень памяці Выклятых жаўнераў прыпадае на гадавіну расстрэлу членаў IV галоўнага ўпраўлення аб'яднання «Свабода і Незалежнасць». 1 сакавіка 1951 года ў варшаўскай турме стрэлам у патыліцу былі забітыя: Лукаш Цапліньскі, Мечыслаў Кавалец, Юзаф Баторы, Адам Лазаровіч, Францішак Блажэй, Караль Хмель і Юзэф Жэпка.

Па ўсёй Польшчы праходзяць жалобныя ўрачыстасці ў гонар тых, хто пасля Другой сусветнай вайны са зброяй у руках выступіў супраць камуністычнай дыктатуры, а таксама грамадзянскіх асобаў, якія падтрымлівалі падполле.

Адметна, што польскае антыкамуністычнае падполле было буйнешым у еўрапейскім маштабе, якое ахоплівала ўсю тэрыторыю краіны, уключна са страчанымі ўсходнімі рэгіёнамі міжваеннай Польшчы.

iar/эж


Запрашаем у Музей «выклятых» жаўнераў у былую царскую турму (ФОТА)

01.03.2024 11:01
У нашых вітрынах няшмат экспанатаў, бо камуністычныя ўлады знішчалі ўсё, звязанае з выклятымі жаўнерамі, кажа дырэктар музея Януш Катоўскі.

«Маляўкі» аднаго з герояў антыкамуністычнага падполля пасляваеннай Польшчы – сімвал сёлетняга Нацыянальнага Дня «выклятых жаўнераў»

27.02.2025 14:01
Музей горада Астралэнка пакажа рэчы антыкамуністычнага ваяра, якога прапануюць бэатыфікаваць.

Ад царскай турмы да музея антыкамуністычнага падполля (ФОТА)

28.02.2025 16:01
У музеі ў Астралэнцы можна ўбачыць, у прыватнасці, медальён «Лялюся» - апошняга «выклятага жаўнера», які загінуў са зброяй у руках.