Беларуская Служба

З надыходам вясны на вуліцы Варшавы вяртаюцца гарадскія ровары. Пазычыць можа кожны  

01.03.2026 14:02
Першыя 20 хв. арэнды гарадскога ровару — бясплатныя.
Станцыя пракату варшаўскіх гарадскіх ровараў крыніца: x.com/NextbikePolska

У нядзелю, 1 сакавіка,  на вуліцы Варшавы вяртаецца сістэма гарадскога велапракату Veturilo, карыстацца якой можна праз спецыяльнае мабільнае прыкладанне. Як паведаміў прэс-сакратар Упраўлення гарадскіх дарог Мацей Дзюбіньскі, у новым сезоне жыхарам сталіцы будуць даступныя 3460 ровараў розных тыпаў ва ўсіх раёнах горада:

«Сярод іх — 3130 стандартных ровараў, 300 электравеласіпедаў і 30 тандэмаў. Увесь парк размешчаны на 344 станцыях, раўнамерна размеркаваных па сталіцы. Акрамя таго, за міжсезонне адрамантавана 20 кіламетраў ужо існых велаcцежак»,  — паведаміў Дзюбіньскі. 

Летась гарадскія ровары арандавалі больш за 4 мільёны 600 тысяч разоў. За сезон карыстальнікі праехалі на іх каля 9 мільёнаў 600 тысяч кіламетраў. Пятнаццаты сезон працы Veturilo у Варшаве працягнецца да канца лістапада. Адметна, што першыя 20 хв. арэнды гарадскога ровару — бясплатныя.

iar/эж


На ровары па Мазурах: стараверы, буслы і сасновыя запаведнікі чакаюць гасцей

03.05.2025 11:02
Мазурскі ландшафтны парк заахвочвае карыстацца роварнымі дарожкамі і наведваць славутасці, размешчаныя ўздоўж іх.