Беларуская Служба

У Варшаве адкрылі Цэнтр касмічных аперацый

05.03.2026 13:02
Цэнтр будзе займацца маніторынгам стану спадарожнікаў, планаваннем манеўраў на арбіце і аналізам атрыманых дадзеных.
    .      , , 4  2025 .
Намеснік міністра абароны РП Ц. Томчык падчас адкрыцця Цэнтра касмічных аперацый, Варшава, 4 сакавіка 2025 г. https://x.com/ARGUS_GOV_PL

У сераду, 4 сакавіка, у Варшаве афіцыйна адкрыўся Цэнтр касмічных аперацый УС Польшчы, які дзейнічае ў структуры Агенцтва геапрасторавай разведкі і спадарожнікавых паслуг, падпарадкаванага Міністэрству нацыянальнай абароны Польшчы. Новая інфраструктура прызначана для кантролю польскіх спадарожнікаў і кіравання касмічнымі місіямі.

Цэнтр будзе займацца маніторынгам стану спадарожнікаў, планаваннем манеўраў на арбіце і аналізам атрыманых дадзеных. Намеснік міністра абароны Цэзары Томчык падкрэсліў:

«У апошні час значна павялічылася колькасць спадарожнікаў у космасе, і іх сутыкненні адбываюцца ўсё часцей. Цэнтр касмічных аперацый прадухіляе такія сітуацыі і існуе для таго, каб мы маглі гарантаваць бяспеку нашай інфраструктуры, а таксама інфраструктуры нашых саюзнікаў».

Адначасова ў горадзе Лешна ствараецца Цэнтр падтрымкі спадарожнікавых сістэм, адкуль будуць кіраваць касмічнымі аперацыямі, а варшаўскі цэнтр стане галоўным камандным элементам усёй сістэмы.

iar/эж