Беларуская Служба

Польшча адправіла эвакуацыйныя самалёты ў Аман

05.03.2026 15:44
У Ліване і Іярданіі не засталося грамадзян Польшчы, якія хацелі б эвакуявацца.
,
Палякі, эвакуяваныя з Аману PAP/Art Service

Польскія эвакуацыйныя самалёты  прыбылі ў Аман, каб вывезці грамадзян краіны з Блізкага Усходу,  — паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Мацей Вэвюр. Паводле дыпламата, рэйсы будуць арганізоўвацца найперш з тых месцаў, адкуль польскім грамадзянам складаней за ўсё вярнуцца дадому:

«Будуць арганізаваныя рэйсы ў месцы, адкуль нашым грамадзянам складаней за ўсё выбрацца. Трэба адрозніваць сітуацыі, калі хтосьці знаходзіцца ў Азіі на курорце ці ў гатэлі, у бяспецы, адкуль лётаюць камерцыйныя рэйсы ў Еўропу, і калі чалавек знаходзіцца там, адкуль выехаць цяжка і адкуль рэйсы не выконваюцца».

Паводле МЗС, грамадзяне Польшчы, якія павінны вярнуцца спецрэйсам, ужо перасеклі мяжу Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і знаходзяцца ў Амане. Таксама паведамляецца, што ў Ліване і Іярданіі не засталося грамадзян Польшчы, якія хацелі б эвакуявацца.

iar/эж