Дзякуючы васьмі арганізаваным дзяржавай рэйсам, у краіну вярнулася амаль тысяча чалавек. Аб гэтым міністэрства замежных спраў паведаміла ў сацыяльных сетках. Акрамя таго, два самалёты LOT, якія ўдзельнічаюць у еўрапейскай праграме грамадзянскай абароны «RescEU», таксама эвакуіравалі грамадзян іншых краін, у тым ліку Іспаніі, Славакіі, Босніі і Герцагавіны, Чэхіі, Румыніі, Ісландыі, Фінляндыі, Украіны, Літвы і Нарвегіі.
Усяго больш за 12 000 грамадзян вярнуліся ў Польшчу рэйсамі, арганізаванымі дзяржавай і камерцыйнымі авіякампаніямі. Як падкрэсліла Міністэрства замежных спраў, многія з іх скарысталіся дапамогай польскіх консульстваў.
«Мы таксама правялі шматлікія мерапрыемствы з мясцовымі ўладамі для палягчэння перасячэння мяжы, абслугоўвання аэрапортаў і атрымання дазволаў на рэйсы і пасадкі», — дадае міністэрства ў сваім паведамленні.
IAR/нг