Беларуская Служба

25 тыс. чалавек бягуць у ХХ Варшаўскім паўмарафоне

22.03.2026 12:47
На дыстанцыю паўмарафону — 21,0975 кіламетра — выйдуць 25 тысяч бегуноў, а яшчэ 8 тысяч чалавек возьмуць удзел у камерцыйным забегу на пяць кіламетраў. 
   ,  , 22  2026 .
Удзельнікі ХХ Варшаўскага паўмарафон, Мост Панятоўскага, 22 сакавіка 2026 г. PAP/Rafał Guz

У нядззелю, 22 сакавіка, у Варшаве праходзіць юбілейны, ХХ Варшаўскі паўмарафон — найбуйнейшы вулічны забег у гісторыі Польшчы. 

На дыстанцыю паўмарафону — 21,0975 кіламетра — выйдуць 25 тысяч бегуноў, а яшчэ 8 тысяч чалавек возьмуць удзел у камерцыйным забегу на пяць кіламетраў. Пра важнасць размінкі і псіхалагічнай падрыхтоўкі перад забегам нагадаў журналіст і трэнер Пётр Галюс.

— Кожны бягун ведае, што перад такім забегам, як паўмарафон, трэба размінацца крыху даўжэй, чым пяць хвілін. Гэтая размінка павінна паступова ўваходзіць у арганізм. Паступова трэба расхадзіцца, разбегацца, распрацаваць суставы. Гэта значыць — ад дробных частак цела да большых груп цягліц. У многіх бегуноў перад стартам з’яўляецца стрэс. І гэты стрэс мы можам амаль цалкам знізіць менавіта рухам.

Арганізацыя ХХ Варшаўскага паўмарафона выклікала істонтныя змены ў рэарганіазцыі транспарта ў польскай сталіцы, зменены машруты і расклад руху грамадскага транспарту.

iar/эж