Беларуская Служба

Цікавасць да адпачынку ў Польшчы расце. Гэта вынік вайны на Блізкім Усходзе

24.03.2026 15:03
Улады краіны паслядоўна раяць устрымацца ад паездак у асобныя краіны Блізкага Усходу, у тым ліку Іран, Ізраіль, Ліван і Сірыю.
БалтыкаФота: Pixabay.com/SimoneVomFeld

Цікавасць да адпачынку ў Польшчы расце. Гэта вынік вайны на Блізкім Усходзе, якая ўплывае на турыстычную індустрыю. Калі гаворка ідзе пра міжнародныя паездкі, усё часцей выбіраюцца бяспечныя і надзейныя напрамкі.

Прэс-сакратар Польскай турыстычнай палаты Катажына Турасенска адзначыла, што палякі апошнім часам асцярожна ставяцца да браніравання:

— Гэта не рэвалюцыя, а хутчэй эвалюцыя паводзін турыстаў. Больш аналізу, большая роля бяспекі і паступовае, натуральнае зацікаўленне альтэрнатывай. У тым ліку адпачынкам у Польшчы.

Такія напрамкі, як Кіпр і Турцыя, надалей застаюцца папулярнымі.

Міністэрства замежных спраў паслядоўна раіць устрымацца ад паездак у асобныя краіны Блізкага Усходу, у тым ліку Іран, Ізраіль, Ліван і Сірыю, а таксама ў асобныя часткі Азіі — Шры-Ланку, Непал і Мальдывы.

ав