Беларуская Служба

У Польшчы пабудуюць завод па масавай вытворчасці антрыдронавых ракет

28.03.2026 10:05
Канцэрн плануе выпускаць да 10 тыс. ракет у год.
 Mark 1 - -
Ракета Mark 1 - польска-эстонскі праект па змаганні з дронаміКрыніца: x.com/pgz_pl

У Польшчы будзе пабудаваны завод па серыйнай вытворчасці мініракет супрацьпаветранай абароны Mark 1 для барацьбы з дронамі, паведаміла дзяржаўная абаронная карпарацыя Polska Grupa Zbrojeniowa PGZ.

Канцэрн плануе выпускаць да 10 тыс. ракет у год.

Стратэгічнае пагадненне аб масавай вытворчасці антыдронавых ракет канцэрн PGZ заключыў з эстонскай тэхналагічнай кампаніяй Frankenburg Technologies.

Mark 1 будзе мець інтэлектуальнае навядзенне. Оптыка-электронная галоўка саманавядзення дазваляе ракеце самастойна «паляваць» на цэль без умяшання аператара.

У рамках польска-эстонскага партнёрства прадугледжанае развіццё наступнай версіі Mark II з дальнасцю паражэння да 5-8 км, што ўзмоцніць магчымасці супрацьпаветранай абароны.

вс