Цэнтр вывучэння грамадска думкі (CBOS) спытаў рэспандэнтаў, якія з названых праблем яны лічаць найбольшай пагрозай стабільнасці Польшчы ў бліжэйшыя пяць гадоў, прычым рэспандэнтам дазвалялася выбраць максімум дзве праблемы.
46% рэспандэнтаў вызначылі палітычныя спрэчкі і сацыяльную палярызацыю як адну з найбольшых пагроз стабільнасці Польшчы. Міжнародная сітуацыя і бяспека занялі другое месца (42%), а якасць дзяржаўных паслуг, такіх як ахова здароўя і адукацыя, — трэцяе (31%). Па дваццаць чатыры працэнты назвалі стан дзяржаўных фінансаў і дэмаграфічны крызіс пагрозамі стабільнасці краіны.
4% рэспандэнтаў вызначылі іншыя праблемы, акрамя пералічаных вышэй. Адказ «цяжка сказаць» выбралі 3% рэспандэнтаў.
Апытанне выяўляе адрозненні ва ўспрыманні пагроз паміж рознымі сацыяльнымі групамі. Яно паказвае, што жанчыны часцей за мужчын занепакоеныя міжнароднай сітуацыяй (47% супраць 38%) і якасцю дзяржаўных паслуг (35% супраць 27%). Мужчыны ж часцей адзначаюць стан дзяржаўных фінансаў (29% супраць 20%) і дэмаграфічны крызіс (28% супраць 21%).
Занепакоенасць палітычнай палярызацыяй відавочная ва ўсіх узроставых групах, дасягаючы больш за 40% у кожнай — найвышэйшы працэнт назіраецца ва ўзроставай групе 55-64 гадоў (54%).
Апытанне праводзілася з 23 па 25 сакавіка гэтага года на выбарцы з 1000 чалавек (80% з выкарыстаннем метаду CATI, 20% з выкарыстаннем метаду CAWI).
РАР/юл