Беларуская Служба

За гэта заплаціць кожная польская сям'я – міністр фінансаў

02.04.2026 17:20
Улады абвінавачваюць папярэдні ўрад у прычыненні дзяржаве буйных фінансавых стратаў.
a  COVID-19.
Вакцынa супраць COVID-19.Autorstwa U.S. Secretary of Defense - https://www.flickr.com/photos/secdef/50744856076/, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=97927717

— За гэта заплаціць кожная польская сямʼя, — такім чынам міністр фінансаў пракаментаваў рашэнне суда ў Бруселі пра тое, што Польшча павінна выплаціць фармацэўтычнай кампаніі Pfizer штраф у памеры 1,3 мільярда еўра (амаль 6 мільярдаў злотых) за замоўленыя і неаплачаныя вакцыны супраць COVID-19. У 2022 годзе польскі ўрад адмовіўся ад заказаных раней вакцынаў з-за падзення попыту на іх.

На сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Міністэрстве аховы здароўя міністр фінансаў Анджэй Даманскі (Andrzej Domański) заявіў, што гэты штраф зʼяўляецца вынікам рашэння правага ўрада Матэвуша Маравецкага:

— У выніку Польшчы будзе выстаўлены рахунак на суму амаль 6 мільярдаў злотых. Такім чынам, згаданы рахунак, на практыцы, заплаціць кожная польская сям’я, кожны польскі пенсіянер.

Партыя «Права і справядлівасць» сваёй віны не прызнае. Ейныя члены вінавацяць старшыню Еўракамісіі Урсулу фон дэр Ляен, якая, паводле іх, узяла на сябе адказнасць за перамовы з канцэрнам Pfizer.

Дэпутат ад ПіС Збігнеў Кузмюк (Zbigniew Kuźmiuk) заявіў, што краіны ЕС не мелі выбару.

— У нас выхаду не было, асабліва беручы пад увагу паводзіны тагачаснай апазіцыі, якая палохала палякаў масавымі зыходамі. Урад знаходзіўся пад вялікім ціскам. Адмаўляючыся ад часткі вакцынаў, урад Маравецкага накіраваў у еўрапейскую пракуратуру просьбу прыглядзецца да магчымых сувязяў Урсулы фон дэр Ляен з канцэрнам Pfizer.

Рашэнне суда не зʼяўляецца канчатковым. Польскія ўлады заявілі, што пададуць апеляцыю.

IAR/аз