Беларуская Служба

Палякі прыязджаюць дадому на святы

04.04.2026 08:37
Вялікдзень — гэта менавіта той час, калі палякі, якія жывуць за мяжой, прыязджаюць наведаць родных.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Joshua Woroniecki from Pixabay

Некаторыя ў святочны час падарожнічаюць у аддаленыя куткі свету, але палякі, якія звычайна жывуць за мяжой, вяртаюцца на радзіму на святы. Вялікдзень — гэта менавіта той час, калі палякі, якія жывуць за мяжой, прыязджаюць наведаць родных. Гэта відаць у аэрапортах.

— Мы прыляцелі з Грузіі на велікодныя святы да маёй маці з унукам. Мы спрабуем майго сына прывучыць да польскіх святочных традыцый. Я прыляцела пасля 6 год жыцця ў эміграцыі ў Кітаі. Я спецыяльна выбрала гэты час, каб пабыць з сям’ёй. Я чакаю ўнука, яму 16 гадоў, ён ўпершыню прыязджае да нас на святы, каб наведаць бабулю.

У сваю чаргу, палякі, якія сёлета ляцяць за мяжу на святы, часцей за ўсё выбіраюць паўднёвую Еўропу — Італію, Іспанію і Грэцыю.

ПР/юл