У відэа, размешчаным у сацыяльных сетках, кіраўнік урада працытаваў словы з песні Чэслава Немэна «Дзіўны гэты свет».
— Ёсць больш людзей добрай волі, і я цвёрда веру, што гэты свет ніколі не загіне дзякуючы ім. Нават калі вы стаміліся, расчараваныя і занепакоеныя, не губляйце веры ў сябе, у сваіх блізкіх і ў сваю краіну. Дарагія сябры, шмат любові, цяпла і міру на святы. Пакуль мы разам, ніхто і нішто нас не зломіць.
Прэм'ер-міністр Дональд Туск дадаў, што ў многіх дамах сёлетні Вялікдзень пройдзе пад знакам размоў і дыскусій аб бягучай сітуацыі ў Польшчы і ва ўсім свеце. Ён таксама падкрэсліў, што нават у гэты неспакойны час мы не можам забываць пра захаванне нашай нацыянальнай супольнасці.
На наступным тыдні прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск сустрэнецца з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі ў Сеуле, паведамляюць урадавыя крыніцы. Неафіцыйная інфармацыя, атрыманая Польскім радыё, сведчыць аб тым, што прэм'ер-міністр Польшчы таксама наведае Японію. Чакаецца, што перамовы будуць сканцэнтраваны на супрацоўніцтве ў галіне энергетыкі і ўзбраення.
ПР/юл