Беларуская Служба

Польская авіякампанія LOT не выключае падаражання білетаў з-за вайны на Блізкім Усходзе

06.04.2026 16:47
З-за вайны на Блізкім Усходзе авіякампанія LOT была вымушаная прыпыніць рэйсы ў Саудаўскую Аравію, Ізраіль і ААЭ.
  LOT
Экіпаж авіякампаніі LOTKamil Andrukowicz/lot.com

Канфлікт на Блізкім Усходзе можа прывесці да павышэння коштаў білетаў на рэйсы нацыянальнай авіякампаніі LOT. Польскі перавозчык паведаміў, што заключыў форвардныя кантракты з пастаўшчыкамі, але чым даўжэй будзе працягвацца вайна, тым большая верагоднасць павышэння коштаў, гаворыць прэс-сакратар LOT Кшыштаф Мачульскі.

— Мы, як і большасць авіяперавозчыкаў, падпісваем форвардныя кантракты на пастаўкі паліва, каб такім чынам падстрахавацца ад хуткага росту цэн. Мы пастаянна аналізуем сітуацыю, аднак калі рост цэнаў на нафту ўтрымаецца на актуальным узроўні, то, на жаль, мы будзем вымушаныя падняць кошты білетаў.

З-за вайны на Блізкім Усходзе авіякампанія LOT была вымушаная прыпыніць рэйсы ў Саудаўскую Аравію, Ізраіль і ААЭ.

вс