Беларуская Служба

Польшча і Нарвегія сумесна распрацоўваюць сістэму СПА San

14.04.2026 15:32
Сістэма будзе складацца са сродкаў выяўлення, аналізу і нейтралізацыі варожых дронаў, а таксама з мабільных комплексаў у частках, размешчаных на усходнім флангу НАТА. 
  San   15  .
Кошт праграмы San — каля 15 млрд злотых.Darek Delmanowicz/PAP

Польшча і Нарвегія распрацоўваюць сумесную сістэму супрацьпаветранай, супрацьракетнай і супрацьдронавай абароны SAN, якая можа стаць агульнаеўрапейскім праектам. Перамовы на гэты конт прайшлі ў панядзелак, 13 красавіка,  у Осла з удзелам міністраў абароны абедзвюх краін. Віцэ-прэм’ер і міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Косіняк-Камыш падкрэсліў значэнне ініцыятывы.

 — Праграма SAN — гэта супрацьпаветраная, супрацьракетная і супрацьдронавая абарона. Сёння гэта галоўны выклік. Гэта вельмі дарагія элементы, але надзвычай неабходныя, асабліва супрацьдронавая абарона. Сумесна з нашымі нарвежскімі партнёрамі мы стварылі кансорцыум, які распрацоўвае першую ў Еўропе і першую ў такім маштабе ў НАТА сістэму супрацьдронавай абароны, — паведаміў палітык.

Сістэма будзе складацца са сродкаў выяўлення, аналізу і нейтралізацыі варожых дронаў, а таксама з мабільных комплексаў у частках, размешчаных на усходнім флангу НАТА. 

Агульны кошт праграмы SAN ацэньваецца ў 15 млрд злотых (каля 3,6 млрд еўра). Фінансаванне плануюць часткова атрымаць праз крэдыты ЕС у межах праграмы SAFE.

iar/эж