Беларуская Служба

Дональд Туск: Польшча з удзелам Украіны стварае «дронавую армаду» 

27.04.2026 14:11
Паводле палітыка, Украіна сёння з’яўляецца ключавым партнёрам у сферы супрацьпаветранай абароны дзякуючы «спецыфічнаму, унікальнаму ноу-хау».
Ілюстрацыя Фото: pixabay.com

Польшча пачынае рэалізацыю маштабнага праекта па стварэнні ўласнай «дронавай армады» пры падтрымцы ўкраінскіх спецыялістаў. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Дональд Туск падчас канферэнцыі «Road to URC – Security and Defence Dimension» у Жэшаве, у якой таксама ўдзельнічала прэм’ерка Украіны Юлія Свірыдэнка.

— Для мяне вельмі важна, каб гэтыя трагічныя, але адначасова ўражальныя досведы Украіны ў супрацьстаянні з Расіяй сталі часткай польскага ноу-хау — як абараняць польскае неба, — падкрэсліў Туск.

Паводле палітыка, Украіна сёння з’яўляецца ключавым партнёрам у сферы супрацьпаветранай абароны дзякуючы «спецыфічнаму, унікальнаму ноу-хау, як абараняцца сёння і заўтра ад паветраных атак».

— З вялікім задавальненнем магу сёння абвясціць, што польскі план стварэння дронавай армады будзе падтрыманы тэхнічнай думкай і кампетэнцыямі нашых украінскіх сяброў, — заявіў прэм’ер Польшчы.

Праект плануецца фінансаваць сумесна — за кошт еўрапейскіх, польскіх і ўкраінскіх рэсурсаў.

pap/эж