Беларуская Служба

Кіраўнік МУС: Роўны нуль — столькі людзей незаконна перасеклі мяжу з Беларуссю ў першым квартале гэтага года

27.04.2026 16:12
За першыя тры месяцы 2026 года польскія службы спынілі ўсе спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі, дасягнуўшы 100% эфектыўнасці.
Кіраўнік МУС Марцін Кервіньскіwww.gov.pl

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Марцін Кервінскі на брыфінгу службаў, адказных за бяспеку польскай мяжы.

Міністр дадаў, што ў 2025 годзе Памежная варта выдала амаль 15 тысяч рашэнняў пра абавязковае вяртанне замежнікаў у свае краіны — удвая больш, чым у 2022 годзе. Эфектыўнасць вяртання несанкцыянаваных асоб застаецца на ўзроўні 65%.

— Мы прытрымліваемся палітыкі нулявой талерантнасці да парушэння закона. Той, хто злоўжывае польскай гасціннасцю і парушае правілы, павінен зʼехаць, — заявіла кіраўніцтва МУС.

— Мы ўклалі амаль 3 мільярды злотых у пераўтварэнне былой агароджы на мяжы з Беларуссю ў непранікальную перашкоду. Дзякуючы сучаснай электроніцы і польскім тэхналогіям мы можам выявіць любую пагрозу, перш чым яна дасягне нашай мяжы, — падкрэсліў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервінскі.

яс