Беларуская Служба

Пасол ЗША ў Польшчы пра вызваленне Пачобута: Амерыка выконвае свае абавязацельствы перад сябрамі і саюзнікамі

28.04.2026 14:01
Пасол таксама падкрэсліў важную ролю польскіх партнёраў у перамовах.
Анджэй Пачобутtwitter.com/Latushka

Амерыка выконвае свае абавязацельствы перад сябрамі і саюзнікамі, падкрэслівае пасол ЗША ў Польшчы Том Роўз, маючы на ўвазе вызваленне журналіста Анджэя Пачобута.

— Пад кіраўніцтвам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, дзякуючы рашучым дыпламатычным намаганням на чале са спецыяльным пасланнікам па Беларусі Джонам Коўлам, Анджэй Пачобут быў вызвалены з-пад варты ў Беларусі і можа ўз'яднацца са сваёй сямʼёй, — напісаў ён у сацыяльных сетках.

Пасол таксама падкрэсліў важную ролю польскіх партнёраў у перамовах.

— Мы высока цэнім незвычайную працу польскіх спецслужбаў і Міністэрства замежных спраў, якія спрыялі гэтаму поспеху. Вось як працуюць сапраўдныя партнёры, — дадаў ён.

Польска-беларускі журналіст Анджэй Пачобут знаходзіўся ў турме ў Беларусі апошнія пяць гадоў. Перамовы аб яго вызваленні пачаліся ў верасні мінулага года. На польска-беларускай мяжы яго сустрэў прэмʼер-міністр Дональд Туск.

IAR/ав