Беларуская Служба

Ліквідавана злачынная групоўка, якая займалася кантрабандай цыгарэт з Беларусі

29.04.2026 14:09
У Польшчу незаконна было ўвезена не менш за 240 тысяч цыгарэт на суму амаль 4,5 мільёнаў злотых.
Метэаралагічныя шары з кантрабандайфота: lubelskie.kas.gov.pl

Удзельнікі групоўкі карысталіся спрыяльнымі ўмовамі надвор'я і перапраўлялі цыгарэты праз мяжу з дапамогай метэаралагічных шароў, расказвае прэс-сакратар Падатковай адміністрацыйнай палаты ў Любліне Міхал Дэруш.

— Групоўка дзейнічала з мая 2025 года да красавіка бягучага году на тэрыторыі Люблінскага, Падляшскага і Мазавецкага ваяводстваў. За гэты час у Польшчы прызямлілася 160 шароў з кантрабандай. Пасля прызямлення цыгарэты пераймалі чарговыя члены групы, каб далей іх распаўсюджваць. Па гарачых слядах затрымалі 34-гадовага грамадзяніна Беларусі. У Люблінскай пракуратуры мужчына пачуў абвінавачанне ў кіраванні злачыннай групай. Яго арыштавалі на тры месяцы.

Затрыманы грамадзянін Беларусі часткова прызнаўся ў падатковым злачынстве, у якім ён абвінавачваецца. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Службы не выключаюць далейшых арыштаў.

ав


Кантрабандныя цыгарэты