Беларуская Служба

У Польшчы адзначаюць Дзень сцяга

02.05.2026 10:06
Гістарычна нацыянальныя колеры краіны паходзяць з гербаў Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага: белы колер сімвалізуе польскага арла і літоўскую «Пагоню», размешчаныя на чырвоным фоне.
2
2 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень сцяга PAP/Paweł Supernak

2 траўня ў Польшчы адзначаюць Дзень дзяржаўнага сцяга. Свята адзначаецца з 2004 года. 2 траўня ў Польшчы таксама з’яўляецца Днём палякаў замежжа.

З гэтай нагоды віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш нагадаў, што белы і чырвоны колеры з’яўляюцца сімваламі польскай ідэнтычнасці.

— Сёння Дзень сцяга Рэспублікі Польшча. Белы і чырвоны — гэта сімвал нашай ідэнтычнасці, гісторыі і нацыянальнага гонару. Гэтыя колеры суправаджаюць нас праз пакаленні. Бела-чырвоныя нашыўкі носяць на плячах жаўнеры Войска Польскага, якія штодня стаяць на варце нашай бяспекі. Няхай гэты асаблівы дзень прымусіць нас задумацца пра тое, што нас аб’ядноўвае — гэта гісторыя, любоў да Айчыны і агульная адказнасць за Польшчу, — напісаў кіраўнік Мінабароны ў сацсетцы X.

Гістарычна нацыянальныя колеры краіны паходзяць з гербаў Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага: белы колер сімвалізуе польскага арла і літоўскую «Пагоню», размешчаныя на чырвоным фоне.

pap/эж

Вялікая польская эміграцыя. Адкуль у свеце ўзялася «Палонія»

02.05.2026 07:53
Паводле ацэнак экспертаў, па-за межамі Польшчы жыве каля 18–20 млн палякаў і асоб польскага паходжання. Адказваем адкуль яны там узяліся.