Пажар, які ўспыхнуў у аўторак, тушаць як з зямлі, так і з паветра, з выкарыстаннем верталётаў.
Лясны пажар каля Білгарая ў Люблінскім ваяводстве не ўяўляе пагрозы для мясцовых жыхароў, паведамілі пажарныя службы. Бліжэйшыя будынкі знаходзяцца прыблізна за 6 кіламетраў ад месца пажару.
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервінскі заявіў, што сітуацыя з пажарам застаецца сур'ёзнай.
Кервінскі адзначыў, што ў бліжэйшыя гадзіны аперацыі па тушэнні пажару могуць быць ускладнены з-за моцнага ветру.
— Сітуацыя застаецца сур'ёзнай, і бліжэйшыя гадзіны пакажуць, у якім кірунку ўсё гэта будзе рухацца. Мы спадзяемся, што выкарыстанне верталётаў нарэшце дапаможа стрымаць распаўсюджванне пажару. Прагназуецца невялікая змена кірунку ветру. Гэта можа яшчэ больш ускладніць працу па тушэнні пажару.
У цяперашні час найважнейшым элементам аперацыі з'яўляецца выкарыстанне верталётаў, бо тушэнне праводзіцца ў цяжкадаступных раёнах.
Пажар ахоплівае прыблізна 250 гектараў лесу. Гэтая тэрыторыя знаходзіцца на мяжы трох паветаў: Білгарайскага, Замойскага і Тамашаўскага.
Некалькі сотняў пажарных змагаюцца з полымем. У аўторак вечарам падчас тушэння пажару разбіўся самалёт Dromader. Пілот загінуў у катастрофе.
IAR/яс