Беларуская Служба

Новы прэм’ер Венгрыі яшчэ ў траўні наведае Польшчу

09.05.2026 13:33
Падчас выбарчай кампаніі Мадзьяр неаднаразова заяўляў, што хоча здзейсніць сваю першую замежную паездку менавіта ў Польшчу. 
 ,
Прэм'ер Венгрыі, лідар партыі «Ціса» Петэр Мадзьяр PAP/EPA/Tibor Illyes

Новы прэм’ер-міністр Венгрыі Петэр Мадзьяр ужо ў траўні наведае Польшчу з першым афіцыйным візітам. Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ігнацы Нямчыцкі ў эфіры RMF FM.

— Гаворка ідзе пра першы афіцыйны візіт. Ведаю, што ёсць планы, каб ён адбыўся яшчэ ў траўні, — сказаў польскі дыпламат. Дакладную дату Немчыцкі пакуль не назваў.

Петэр Мадзьяр прыйшоў да ўлады пасля парламенцкіх выбараў 12 красавіка, на якіх ягоная партыя атрымала 137 з 199 месцаў у венгерскім парламенце. Такім чынам завяршылася 16-гадовае кіраванне Віктара Орбана.

Падчас выбарчай кампаніі Мадзьяр неаднаразова заяўляў, што хоча здзейсніць сваю першую замежную паездку менавіта ў Польшчу. Палітык таксама крытыкаваў Орбана за прарасійскую палітыку і сцвярджаў, што яна сур’ёзна нашкодзіла традыцыйнай польска-венгерскай дружбе.

pap/эж