Беларуская Служба

З Варшавы да Ломжы менш чым за дзве гадзіны: у Польшчы паскараюць чыгунку

09.05.2026 18:11
Толькі ў красавіку ў Польшчы мадэрнізавалі амаль 100 кіламетраў чыгуначных шляхоў і пабудавалі яшчэ 850 метраў новых.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Ужо ў 2027 годзе паездка цягніком з Варшавы ў Ломжу будзе займаць усяго 1 гадзіну 50 хвілін, а да Астралэнкі — 1 гадзіну 20 хвілін. Пра гэта паведаміў намеснік міністра інфраструктуры Польшчы Пётр Малепшак.

Зараз у краіне працягваецца мадэрнізацыя чыгуначнай лініі №29 паміж Тлушчам і Астралэнкай працягласцю 75 кіламетраў. Праект мае павысіць хуткасць руху цягнікоў і прапускную здольнасць маршруту.

Паводле кампаніі PKP Polskie Linie Kolejowe, толькі ў красавіку ў Польшчы мадэрнізавалі амаль 100 кіламетраў чыгуначных шляхоў і пабудавалі яшчэ 850 метраў новых. Таксама былі адкрыты дзве чыгуначныя станцыі, шэсць прыпынкаў, мадэрнізаваныя 149 чыгуначных пераездаў, чатыры масты і дзесяць парковак каля станцый.

Сёлета PKP PLK плануе абвясціць новыя чыгуначныя тэндары на 9,5 млрд злотых (2,24 млрд еўра).

pap/эж