Выратавальную аперацыю ўзначалілі ратавальнікі з Татранскай валанцёрскай пошукава-выратавальнай службы (TОPR).
Здарэнне адбылося ў пятніцу. Паводле звестак ратавальнікаў, адзін чалавек, у якога ўдарыла маланка, ненадоўга страціў прытомнасць, а затым упаў са скалы, атрымаўшы траўмы галавы і канечнасцяў. Астатнія турысты атрымалі лёгкія траўмы.
Нягледзячы на складаныя ўмовы надворʼя, моцны вецер і дождж, ратавальнікі дабіраліся часткова на верталёце, а частку шляху — пешшу. Найбольш сурʼёзна паранены турыст быў дастаўлены верталётам у бальніцу ў Закапанэ. Яшчэ чацвярых перавезлі туды на машыне. Яшчэ двое самі звярнуліся ў бальніцу праз некалькі гадзін пасля інцыдэнту, паведамляе TOPR у прэс-рэлізе.
Ратавальнікі папярэджваюць, што ў гэтыя выходныя ўмовы ў Татрах будуць вельмі складанымі. Прагназуецца дождж, а на большых вышынях — снег. Таксама магчымыя навальніцы. TOPR нагадвае, што зімовыя ўмовы і 1-ы ўзровень рызыкі лавін захоўваюцца на вышыні вышэй за 1700 метраў над узроўнем мора.
ав