Тры амерыканскія знішчальнікі F-35A Lightning II прызямліліся на авіябазе ў Ласку. Гэта першыя такія машыны, якія атрымала Польшча ў межах кантракту на 32 самалёты. Знішчальнікі F-35 ужо стаяць на ўзбраенні ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Нарвегіі, Нідэрландаў, Бельгіі, Італіі і Даніі.
Кошт польскага кантракту — 4,6 млрд долараў. Паводле Генштаба Войска Польскага, гэта другая па велічыні ваенная закупка ў гісторыі краіны. Апошнія самалёты ў межах гэтай дамовы павінны паставіць у Польшчу да 2030 года.
Да гэтага польскія пілоты праходзілі навучанне ў ЗША на васьмі F-35, ужо перададзеных польскім Паветраным сілам. Новыя машыны цяпер будуць паступаць непасрэдна ў Польшчу.
У Варшаве называюць F-35 важным крокам для ўмацавання бяспекі Польшчы і ўсяго ўсходняга флангу НАТА.
iar/эж