Беларуская Служба

У Польшчы падаўжаюць спецаперацыю «Гарызонт» па ахове крытычнай інфраструктуры

30.05.2026 16:13
Аперацыю распачалі ў лістападзе 2025 года пасля некалькіх дыверсій на польскай чыгунцы. 
 PKP Intercity ()
Цягнік PKP Intercity (ілюстрацыя)Marek BAZAK/East News

Улады Польшчы вырашылі падоўжыць спецыяльную аперацыю «Гарызонт», якая накіраваная на ахову крытычнай інфраструктуры і супрацьдзеянне магчымым дыверсіям. Паводле рашэння прэзідэнта Караля Наўроцкага і віцэ-прэм'ера, міністра нацыянальнай абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша, аперацыя будзе дзейнічаць да 31 жніўня.

У яе межах вайскоўцы падтрымліваюць паліцыю і іншыя сілавыя ведамствы, патрулююць чыгуначныя лініі, транспартныя вузлы і стратэгічныя аб’екты па ўсёй Польшчы. Асаблівую ролю адыгрываюць Войскі тэрытарыяльнай абароны, якія выкарыстоўваюць беспілотнікі і сучасныя сістэмы назірання для выяўлення пагроз.

Аперацыю распачалі ў лістападзе 2025 года пасля некалькіх дыверсій на польскай чыгунцы. 

Спецслужбы Польшчы лічаць рызыку сабатажу і спробаў дэстабілізацыі  актуальнай, таму кругласутачны маніторынг і ўзмоцненая ахова будуць дзейнічаць, як мінімум, да канца лета.

pap/эж