Беларуская Служба

Эстонец прайшоў па ліне паміж варшаўскімі хмарачосамі

31.05.2026 13:18
Ліна даўжынёй каля 500 метраў была расцягнута над цэнтрам польскай сталіцы на вышыні 180 метраў.
Эстонец прайшоў па ліне паміж варшаўскімі хмарачосаміPAP/Piotr Nowak

Варшаўскі скайвок стаў рэальнасцю. Эстонскі хайлайнер Яан Русэ прайшоў па ліне паміж Палацам культуры і навукі і хмарачосам Varso Tower.

Ліна даўжынёй каля 500 метраў была расцягнута над цэнтрам польскай сталіцы на вышыні 180 метраў.


34-гадовы эстонскі спартсмен і каскадзёр раней, сярод іншага, праходзіў па маршруце над Месінскім пралівам з мацерыковай Італіі на Сіцылію.

Як падкрэслілі арганізатары, пераход быў падрыхтаваны з выкарыстаннем найлепшых сістэм бяспекі. Яан Русэ быў замацаваны, сярод іншага, рэменем бяспекі і страховачным шнуром.

IAR/яс