Беларуская Служба

Больш за палову палякаў прызналіся ў пагаршэнні стаўлення да ўкраінцаў

12.06.2026 18:18
Каля траціны апытаных заявілі, што рашэнне не змяніла іх поглядаў, а толькі нязначная частка ацаніла яго станоўча.
   .
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: PAP/EPA/NEIL HALL

Больш за палову палякаў прызналіся, што іх стаўленне да ўкраінцаў пагоршылася пасля рашэння прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага надаць аднаму з падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый ганаровае найменне герояў УПА. Пра гэта сведчыць апытанне SW Research для партала RP.pl.

Паводле даследавання, большасць рэспандэнтаў адзначыла, што гэты крок негатыўна паўплываў на іх успрыманне Украіны і яе грамадзян. Каля траціны апытаных заявілі, што рашэнне не змяніла іх поглядаў, а толькі нязначная частка ацаніла яго станоўча.

Тэма УПА застаецца адной з самых балючых у польска-ўкраінскіх адносінах. У Польшчы арганізацыю асацыююць перадусім з Валынскай трагедыяй, ахвярамі якой сталі дзясяткі тысяч палякаў, тады як ва Украіне УПА  пераважна ўспрымаецца як сімвал антыкамуністычнай барацьбы за незалежнасць.

Сацыялагічнае апытанне паказала, што найбольш крытычна да рашэння Кіева паставіліся маладыя палякі і мужчыны.

pap/эж

Браніслаў Камароўскі: Капітул Ордэна Белага Арла, праўдападобна, не падтрымаў адабранне ордэна ў Зяленскага 

09.06.2026 10:14
Змест заключэння  капітулы не раскрываецца.