У бальніцы № 5 імя Святой Барбары ў горадзе Сасновец (Верхняя Сілезія) прайшлі сімуляцыі з удзелам медперсаналу ў галіне тактычнай медыцыны і медыцыны катастроф. Лекары, медыцынскія ратаўнікі і медсёстры падчас сімуляцый прапрацавалі розныя сцэнары.
Загадчыца аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі бальніцы Ізабэла Ханэк сказала, што важна, каб персанал быў гатовы аказаць дапамогу ў выпадку катастроф або іншых надзвычайных здарэнняў.
— Тактычная медыцына — мала вядомая галіна медыцыны, але мы павінны памятаць, у які час жывём. Медыцына катастроф нам добра вядомая, бо ў нас ёсць аддзяленне політраўмы, і да нас кожны дзень прыязджаюць карэтамі хуткай дапамогі альбо прылятаюць верталётамі экстраннай дапамогі пацыенты з політраўмамі. Але падчас сімуляцый мы прапрацавалі выпадак масавага здарэння, што ў жыцці здараецца нячаста, хоць мы павінны быць падрыхтаваныя на такога роду падзеі.
У сімуляцыях таксама ўдзельнічалі салдаты і афіцэры сіл спецыяльных аперацый.
вс