Беларуская Служба

Толькі 3% маладых палякаў плануюць адкрываць бізнес у краіне

23.06.2026 18:05
Сёння была запушчана праграма «Прадпрымальніцкая Польшча», накіраваная на паляпшэнне прадпрымальніцкага клімату для маладых бізнесменаў.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/mohamed_hassan

Толькі тры працэнты маладых палякаў разглядаюць магчымасць адкрываць бізнес у краіне, а 63% не адчуваюць сябе партнёрам для ўладаў,  гэта вынік апошніх даследаванняў Think Tank The company. Сёння (23 чэрвеня) фонд запусціў праграму «Прадпрымальніцкая Польшча». Дакумент прадстаўляе дарожную карту на 18 месяцаў, якая вызначае кірунак змен, каштоўнасці і найважнейшыя бізнес-пастулаты для будучыні польскай эканомікі.

Буйны польскі прадпрымальнік, генеральны дырэктар кампаніі InPost Рафал Бжоска заявіў, што гэтыя дадзеныя выклікаюць трывогу.

 Калі ў нас не палепшаюць умовы для адкрывання бізнесу маладым пакаленнем, то неўзабаве, улічыўшы дэмаграфічныя вынікі, у краіны будуць вялікія праблемы. Звярніце ўвагу, што 55% ВУП Польшчы выпрацоўваюць польскія прыватныя прадпрымальнікі, 75% ВУП вырабляюць польскія і замежныя прадпрымальнікі, якія працуюць на тэрыторыі Польшчы.

Бізнесмен падкрэсліў, што калі прадпрымальніцтва ў Польшчы перастане функцыянаваць у такіх маштабах, як сёння, краіна можа сутыкнуцца з эканамічным запаволеннем або нават стагнацыяй.

IAR/яс