Упраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS) апублікавала новыя дадзеныя.
Пасля індэксацыі ў сакавіку мінімальная пенсія павялічылася да 1 978,49 злотых, а сярэдняя склала 4 324,85 злотых. Нягледзячы на гэта, расце група людзей, якія атрымліваюць ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў злотых пенсіі ў месяц.
Новая справаздача «Структура выплат ZUS пасля індэксацыі ў сакавіку 2026 года» паказвае, што памер гэтай групы сістэматычна расце.
Гэта пераважна людзі, якія не набылі неабходны стаж працы для атрымання гарантаванай пенсіі, альбо праз перапынак у кар'еры, альбо праз нелегальную працу, альбо праз выплату ўзносаў з мінімальнай заработнай платы.
Згодна са справаздачай, колькасць людзей, якія атрымліваюць пенсіі ніжэйшыя за заканадаўчы мінімум, у сакавіку 2026 года склала 462 800 чалавек. Годам раней гэта было 437 900 чалавек. З гэтых 30 100 атрымліваюць дапамогу да 500 злотых у месяц, што на 8,7% больш у параўнанні з сакавіком 2025 года (27 700). З іх 8 800 атрымліваюць пенсію да 100 злотых (7 900 годам раней).
У сакавіку 2026 года 800 300 чалавек атрымлівалі пенсію, якая перавышала 7 тысяч злотых (на 28,5% больш, чым у папярэднім годзе — 622 700). Выплаты вышэй за 10 тысяч злотых, атрымлівалі 188 500 пенсіянераў.
Разрыў паміж пенсіямі жанчын і мужчын застаецца значным. Сярэдні памер пенсіі для жанчын у сакавіку 2026 года складаў 3 662,52 злотых, а для мужчын — 5 312,28 злотых.
ав