— Мы верым, што Украіна адаб’е расійскую агрэсію і што разам мы адновім Украіну, — заявіў прэм'ер-міністр Дональд Туск.
Адкрываючы Канферэнцыю па аднаўленні Украіны ў Гданьску, ён адзначыў, што ўкраінскі народ і Еўропу чакаюць вялікія высілкі. Прэмʼер-міністр Польшчы падкрэсліў, што выбар Гданьска ў якасці месца правядзення канферэнцыі мае сімвалічнае значэнне.
— Я запрасіў вас і нашых сяброў з Украіны менавіта ў гэтае месца, бо яно паказвае, што цуд адбудовы здараецца тады, калі людзі вельмі гэтага хочуць. Калі ў стане дабіцца міру. Калі яны рашучыя, каб рабіць добрыя рэчы. Гданьск быў падняты з руін, яму быў вернуты таксама дух гэтага горада. І гэтыя вялікая праца чакае таксама Украіну.
У двухдзённай Канферэнцыі па аднаўленні Украіны прымаюць удзел больш за 100 замежных дэлегацый. Яны прадстаўляюць 61 краіну і 40 міжнародных арганізацый.
Сярод пацверджаных гасцей — тры дзеючыя прэзідэнты і 12 кіраўнікоў урадаў. У Гданьск прыехалі шэсць міністраў замежных спраў, дзясятак міністраў, адказных за эканоміку, гандаль і культуру, і 22 паслы. Таксама прысутныя старшыні Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай рады, а таксама НАТА, АЭСР, Еўрапейскага банка развіцця і Сусветнага банка. Ужо вядома, што ёсць таксама каля 6000 прадстаўнікоў бізнесу, банкаўскага сектара, страхавых кампаній і кансалтынгавых фірмаў.
ав