У Варшаве адбылася катастрофа лёгкага самалёта. Пажарная служба пацвердзіла, што два чалавекі на борце загінулі. Адзін чалавек таксама атрымаў траўмы.
Пшэмыслаў Гіргіель з варшаўскага ўпраўлення Дзяржаўнай пажарнай службы, спасылаючыся на інфармацыю, атрыманую ад супрацоўнікаў аэрапорта, дадаў, што на борце самалёта знаходзіліся два чалавекі.
— На дадзены момант у нас ёсць пацверджанне ад ратавальнікаў, што гэтыя два чалавекі загінулі, — сказаў ён.
Самалёт загарэўся. Таксама пацярпела сведка, якую зачапіла крыло, калі самалёт ударыўся аб зямлю. Яна атрымала лёгкія траўмы і звярнулася па медыцынскую дапамогу. Яе жыццю нічога не пагражае.
ав
PAP/Paweł Supernak